18 студзеня будуць разглядаць ліквідацыю клуба змяшаных адзінаборстваў «Фенікс». 21 студзеня — моладзевых грамадскіх аб'яднанняў «Дабрадзей» (дабрачынная арганізацыя), «Дыханне танца», спартыўнага моладзевага грамадскага аб'яднання «Адзінаборац».

25 студзеня суды зоймуцца спартыўнымі і экалагічнымі аб'яднаннямі — «Спартыўным клубам амерыканскага футбола», спартыўным клубам «Метспорт-лідар» (спецыялізуюцца на спартыўным кіданні нажоў), моладзевай экалагічнай ініцыятывай «Белая Русь», «Клубам заўзятараў футбольнага клуба Партызан «12 гулец», грамадскім аб'яднаннем «Хакейны клуб «Дынаміт».

28 студзеня Мінскі гарадскі суд разгледзіць закрыццё моладзевых грамадскіх аб'яднанняў «Спорт-карт-Расінг», «Авангард» (арганізацыя культурных, спартыўных і адукацыйных мерапрыемстваў для моладзі), «Спартыўны клуб «Самурай» (школа каратэ), моладзевых спартыўных грамадскіх аб'яднанняў «Вертыкаль» і «Экстрым груп».

1 лютага могуць быць ліквідаваныя моладзевыя спартыўныя арганізацыі — «Індустрыя спорту», «Спартыўны клуб «Мангуст» (школа каратэ), Мінскае моладзевае грамадскае аб'яднанне «Федэрацыя ніхон сётакан каратэ-до».

Гэта працяг шырокамаштабнай ліквідацыйнай кампаніі, накіраванай супраць структур грамадзянскай супольнасці Беларусі, якая няспынна ідзе з ліпеня 2021 года. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0