Тэлеграм-канал @nashaniva атрымаў відэа з трасы і па ім відаць, што аварыя не такая сур'ёзная, як падавалася.
Відавочца піша:
«Аўтобус не перакулены. Стаіць моцна нахілены. Людзей на вуліцы няма. Некалькі машын ДАІ. Аўтамабіляў хуткай няма. На дарозе перамёты, складаныя ўмовы надвор'я, моцны бакавы парывісты вецер. Галалёд у некаторых месцах. Спецтэхнікі на ўчастку М1 ад Бярозы да Баранавіч не назіралася».
У кампаніі «Экалайнс» адказалі, што ніякіх каментароў па сітуацыі не даюць.
Пазней з'явілася афіцыйная інфармацыя ад УУС Брэсцкага аблвыканкама. Афіцыйны прадстаўнік Наталля Мілюкова сказала:
«Сёння на 208-м км у Баранавіцкім раёне адбылося ДТЗ з удзелам турыстычнага аўтобуса маркі Setra, які рухаўся па маршруце Варшава — Мінск з боку Брэста. Падчас руху кіроўца 1970 года нараджэння, жыхар сталіцы, не справіўся з кіраваннем і з'ехаў у кювет. Аўтобус не перакуліўся. У салоне акрамя, кіроўцы, знаходзілася 25 чалавек, пацярпелых няма».
Фірма, якая арганізавала паездку, адправіла па пасажыраў іншы аўтобус.





