Карыстаючыся нагодай, лукашэнкаўскае МЗС выставіла амерыканцам патрабаванне істотна скараціць колькасць персаналу пры дыпламатычнай місіі. Гаворка ідзе пра скарачэнне дзясяткаў людзей. Што праўда, гаворка перадусім пра беларусаў, якія працуюць на пасольства: аналітыкі, перакладчыкі і гэтак далей.
Пасольства ЗША ў Мінску. Фота з Вікіпедыі
«Застанецца толькі намінальная колькасць персаналу, а ўвогуле ім сказана рыхтавацца да таго, што на дзверы пасольства будзе павешаны замок», — паведаміла крыніца.
Сама пасол ЗША ў Беларусі Джулі Фішар з моманту свайго прызначэння не была ў Мінску.
Чытайце таксама: Джулі Фішэр: Мы дапаможам забяспечыць незалежнасць Беларусі на пакаленні наперад





