Падчас начнога абыходу мужчына нечакана накінуўся на дзяжурнага лекара-таксіколага і нанёс яму ўдары нажом у вобласць шыі і рук.
На шчасце, раны аказаліся не вельмі небяспечнымі. Жыццю пацярпелага нічога не пагражае, ён на амбулаторным лячэнні.
А супраць нападніка заведзеная крымінальная справа за злоснае хуліганства.





