Як Досаў распавёў dev.by, ён планаваў ад'езд даўно і нават купіў квіток, але 10 снежня, за пяць дзён да меркаванага ад'езду, да яго прыйшлі сілавікі.

Хоць пры ператрусе нічога не знайшлі, Дзмітрыя адвезлі ў будынак ГУБАЗіК і там у асабістай перапісцы знайшлі рэпост артыкула аб бізнэсе з сайта, прызнанага экстрэмісцкім. За гэта і судзілі.

Досаў атрымаў 15 сутак адміністрацыйнага арышту па артыкуле аб распаўсюджванні экстрэмісцкіх матэрыялаў, быў вызвалены 25 снежня. Канфіскаваную пры затрыманні тэхніку яму пакуль так і не вярнулі.

Цяпер, па словах Досава, ён працуе аддалена ва ўкраінскай кампаніі Zone3000, адкрывае цэнтры распрацоўкі для замежных кампаній ва Украіне. Акрамя таго, застаецца дырэктарам Aivitam.

Дырэктар Aivitam Досаў выйшаў на волю. Ён пераслаў у асабістыя артыкул пра бізнэс

Затрымалі дырэктара ІТ-кампаніі Aivitam Дзмітрыя Досава

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0