Сімультанная аперацыя — гэта адначасовае выкананне дзвюх або некалькіх самастойных аперацый па розных захворваннях, калі рэкамендуецца аператыўнае лячэнне, расказвае Мінздароўя.
На думку спецыялістаў, перавагамі сімультаннай аперацыі можна назваць — адначасовае правядзенне лячэння дзвюх або некалькіх хірургічных захворванняў, прадухіленне прагрэсавання захворвання, скарачэнне часу знаходжання пацыента ў стацыянары і наступнага лячэння, выключэнне рызыкі паўторнага наркозу і яго ускладненняў.
Мінздароўя прыводзіць адзін з прыкладаў такіх аперацый.
На пачатку студзеня ў бальніцу звярнулася пацыентка з прычыны міёмы маткі вялікіх памераў. Пасля даабследавання было прынятае рашэнне аб мэтазгоднасці сімультаннай аперацыі.
У аперацыйнай працавала брыгада з 11 дактароў-хірургаў, акушэраў-гінеколагаў, анестэзіёлагаў-рэаніматолагаў, медыцынскіх сясцёр.
Пацыентцы адначасова былі выкананыя тры самастойныя аперацыі. Гэта выдаленне жоўцевага пузыра, выдаленне маткі з прыдаткамі і пластыка пупковай грыжы.
Мінздароўя дадае, што пасляаперацыйны перыяд працякаў без ускладненняў, і пацыентку на дзясятыя суткі выпісалі.





