Лукашэнка заявіў, што яго насцярожвае сітуацыя на паўднёвых рубяжах Беларусі, паведамляе БелТА.

«Украіна працягвае нарошчваць сілы, збіраючы падраздзяленні Нацыянальнай гвардыі з «нацыяналістаў-радыкалаў». Гэта яшчэ паболей, чым натаўскія вайскоўцы. І гэта ўсё ў непасрэднай блізкасці ад дзяржаўнай мяжы нашай краіны. Зноў жа, пад выглядам таго, што будуць змагацца з мігрантамі. Ды мігранты туды нават у страшным сне не патрапяць. Яны туды не ідуць і не збіраюцца ва Украіну ісці, мы гэта выдатна разумеем. З Украіны свае людзі бягуць, а яны будуць «абараняцца ад мігрантаў з Беларусі», — сказаў Лукашэнка.

Ва Украіне ля беларускіх межаў праводзіцца спецаперацыя «Палессе», у памежжы прысутнічаюць да 10 тыс. вайскоўцаў. «Гэта значыць, дынаміка такая, што ідзе нарошчванне ваеннага кантынгенту на паўднёвых межах нашай краіны», — канстатаваў Лукашэнка.

Таксама ён зазначыў, што ў Польшчы і краінах Балтыі ля беларускіх межаў знаходзіцца больш за 30 тысяч вайскоўцаў.

«Варшава звярнулася да кіраўніцтва НАТА з просьбай разгарнуць у гэтым рэгіёне шматэшалонаваную сістэму тылавога і тэхнічнага забеспячэння. Як людзі ваенныя, мы адразу задаём пытанне: навошта?» — задаўся пытаннем Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0