«Да канца дня прыбяром агароджы, паваленыя дрэвы — яны з праезнай часткі прыбраныя і распілаваныя. Перш за ўсё, вядома, прыбіралі тэрыторыі сацыяльных устаноў — школ, дзіцячых садкоў. Святлафоры, знакі практычна адноўлены, прыпыначныя пункты таксама, за станам дарожнага палатна сочым», - сказаў Уладзімір Кухараў.
І дадаў, што аднаўляць разбуранае азеляненне будзем усё разам вясной: горад разлічвае на дапамогу жыхароў.
Моцны вецер нарабіў бяды ў 458 населеных пунктах у 58 раёнах. Электрычнасць знікала ў 3114 вёсках
Беларусь накрыў разбуральны цыклон «Эльза» ВІДЭА
Ураган пашкодзіў гістарычную катэдру ў Магілёве. Біскуп Яшэўскі звяртаецца з просьбай аб дапамозе ў аднаўленні святыні





