Пашкоджаны дахі 427 жылых дамоў, 66 аб'ектаў сацкультбыту, 20 вытворчых і 602 сельскагаспадарчых будынкаў.
Зафіксаваныя 170 выпадкаў падзення дрэў у Брэсцкай (7), Віцебскай (10), Гомельскай (21), Гродзенскай (20), Мінскай (78), Магілёўскай (11) абласцях і ў Мінску (23).
Элементамі дахаў і паваленымі дрэвамі пашкоджаны 32 аўтамабілі.
У Ляхавіцкім, Талачынскім, Воранаўскім раёнах зафіксаваныя падзенні дрэў на чыгуначныя шляхі і лініі электраперадачы. Затрымка руху 18 пасажырскіх і 24 грузавых цягнікоў склала ад 11 хвілін да 3 гадзін 22 хвілін.
У Оршын на чыгуначнай станцыі адбылося пашкоджанне кантактнай лініі электрацягнікоў і трубаправода цеплазабеспячэння. Затрымкі ў руху цягнікоў не адбылося, пішуць МНС.;
У Мінску па пр. Ракасоўскага, 3 сарваным у выніку парыву ветру пластыкавым пакрыццём прыпыначнага пункта траўмаваная 66-гадовая жанчына. У Магілёве рэкламныя шчыты траўмавалі 48-гадовага мужчыну і 31-гадовую жанчыну.
На акваторыі вадасховішча Дразды работнікамі Асвода дастаўлены з лёду на бераг 15 рыбакоў, якія не маглі самастойна пакінуць лёд з-за моцных парываў ветру. Пацярпелых няма.
Па даных «Белэнерга» на працягу сутак на тэрыторыі Рэспублікі перыядычна парушалася электразабеспячэнне 3114 населеных пунктаў (Брэсцкая вобласць — 90, Віцебская — 915, Гомельская — 362, Гродзенская — 373, Мінская — 882, Магілёўская — 492).
Па стане на 06-00 1 без электразабеспячэння застаюцца 366 населеных пунктаў (Віцебская-67, Гомельская-44, Гродзенская-39, Мінская — 60, Магілёўская — 156).
Моцны вецер у Беларусі — паваленыя прыпынкі, паламаныя дрэвы, сарваныя дахі ФОТЫ
Нясвіжы вецер паваліў галоўную навагоднюю елку горада. Падобныя выпадкі адбыліся і ў Гомелі ды іншых гарадах
Беларусь накрыў разбуральны цыклон «Эльза» ВІДЭА





