Мужчыну, па розных звестках, было ад 46 да 48 гадоў.

«Ён нядаўна перанёс інсульт у лёгкай форме, але яго ўсё адно накіравалі працаваць на фізічна цяжкую працу. Ёсць выпадкі, калі чалавек з гіпертаніяй працуе грузчыкам, з пазваночнай грыжай — падсобным рабочым, хлопец з цукровым дыябетам на інсуліне працуе ў непрымальных для такога захворвання ўмовах. На ўсе просьбы і звароты аб немагчымасці працаваць з-за праблем са здароўем адміністрацыя пагражае пакараннем за адмову ад працы», — сказаў выданню суразмоўца.

У дзяжурнай частцы ПУАТ № 7 ад каментарыеў адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0