Так цяпер выглядае герб. Фота «Народныя навіны Віцебска»
Па нейкіх прычынах выяву самога герба — вершніка і вянка з дубовага лісця вакол яго — прыкметна зменшылі. Акрамя таго цяпер фон светлавога шчыта змянілі з кантраснага белага колеру на зялёны, пішуць «Народныя навіны Віцебска».
Гэта адпавядае колеру сцяга Віцебскай вобласці, але і без падсвятлення выява цяпер чытаецца дрэнна, а з падсветкай і зусім будзе нагадваць знакаміты абажур ленінскай лямпы. Затое цяпер спалучэнне колераў ідэалагічна правільнае.
Так было раней. Фота «Народныя навіны Віцебска»