Фота: belchonock / depositphotos.com

Фота: belchonock / depositphotos.com

Мужчыну затрымалі паводле ч. 1 арт. 139 КК (Забойства), 16 месяцаў ён правёў у ІЧУ і СІЗА, але ягоны ўдзел у злачынстве даказаны не быў. Суд Шаркаўшчынскага раёна мужчыну ў выніку апраўдаў, а Вярхоўны суд падтрымаў гэтае рашэнне.

У пастанове суда было адзначана, што чалавек мае права «на пакрыццё маральнай і маёмаснай шкоды, прычыненай яму незаконнымі дзеяннямі органа, які вядзе крымінальны працэс». І ён вырашыў з гэтага права скарыстацца.

На момант затрымання мужчына меў пастаяннае месца працы. Пасля вызвалення яго там аднавілі. Мужчына палічыў, колькі за 503 працоўныя дні, якія правёў у турме, ён не атрымаў заробку, а таксама дадаў да гэтай сумы грошы, выдаткаваныя на адваката. Усяго атрымалася больш за 15,4 тысячы рублёў.

Суд Шаркаўшчынскага раёна пагадзіўся са справядлівасцю патрабаванняў і прыняў пастанову спагнаць з дзяржавы на карысць пазоўніка суму 15,4 тысячы рублёў. Акрамя таго, дзяржава абавязваецца пакрыць яму выдаткі па аплаце юрыдычнай дапамогі — яшчэ 650 рублёў.

Такім чынам, чалавеку, які прасядзеў за кратамі 16 месяцаў і аказаўся невінаваты, павінны заплаціць крыху больш за 16 тысяч рублёў. Хоць гэтае рашэнне яшчэ можа быць абскарджана ў Віцебскім абласным судзе. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0