Фота: guynamedjames / depositphotos.com

Фота: guynamedjames / depositphotos.com

Падчас расследавання, праведзенага МАРГ, высветлілася, што кампанія Google LLC дазваляе ўсталяваць вытворцам смартфонаў і планшэтаў пад кіраваннем АС Android краму мабільных праграм Google Play на іх прылады толькі пры выкананні шэрагу ўмоў. Сярод гэтых умоў — загрузка сэрвісаў і мабільных праграм карпарацыі.

Міністэрства палічыла, што такія практыкі «абмяжоўваюць магчымасці доступу праграм на мабільныя прылады іншых распрацоўшчыкаў праграм, у першую чаргу праграм пошуку» і тым самым садзейнічаюць манапалізацыі рынку Google-ам.

Вярхоўны суд пагадзіўся з аргументамі МАРГ і прыцягнуў кампанію Google да адміністрацыйнай адказнасці з накладаннем штрафу ў памеры 1 438 941 рублёў (каля 560 тысяч даляраў).

Гэты штраф быў накладзены эканамічным судом Мінска яшчэ ў мінулым годзе, але кампанія яго абскарджвала. Але няўдала, пакаранне застаецца ў сіле. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0