Былы дэпутат Вярхоўнага Савета і шматгадовы дырэктар Свірскай вучэльні, Эдуард Вайцяховіч вырашыў аднойчы зрабіць вёску Камарова, а заадно і ўвесь Нарачанскі рэгіён па-сапраўднаму еўрапейскім.

І паспеў за апошнія 20 год неверагодна шмат.

Ён заснаваў у Камарова ГА «Жанчыны за адраджэнне Нарачанскага краю» (ужо сам пасыл назвы чаго варты), адкрыў першы вясковы бізнэс-інкубатар, запусціў у старых панскіх будынках кавярню, хлебапякарню, краму, апекаваўся паркам і сядзібай Хамінскіх, дый шмат што яшчэ.

Што самае галоўнае, усё гэта было бачна. Заязджаеце ў Камарова і бачыце, што нешта там па-іншаму, так як хочацца, каб было ўсюды.

Смерць Эдуарда Вайцяховіча — вялікая страта для ўсяго рэгіёна, бо далёка не ўсё з запланаванага было завершана. Але нават тое, што выйшла — гэта прыклад таго, як мусяць развіцца ў нас гістарычныя мясціны. Смела, энергічна, з адчуваннем духу раёна.

Светлая памяць добраму чалавеку.

Калі ніколі не былі ў Камарове, то пачытайце гэты рэпартаж і гутарку са спадаром Эдуардам ды абавязкова з'ездзіце туды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0