Фота: Калінкавіцкія навіны

Фота: Калінкавіцкія навіны

«Выкажу адну крамольную рэч (хоць хтосьці не пагодзіцца са мной, магчыма, будзе лаяцца, называць цемрашалам). Я наконт артыкула 81, дзе гаворыцца, што прэзідэнт абіраецца тэрмінам на пяць гадоў, і адна і тая ж асоба можа быць прэзідэнтам не больш за два тэрміны. Не бачу ніякіх перашкод і прычын для таго, каб прэзідэнта абіралі на пяць ці дзесяць тэрмінаў… калі ён нармальна кіруе краінай, чаму яму не абірацца?

Бо ў нас, славян, на ўзроўні архетыпу закладзенае кіраванне царом, і гэта было ад каранацыі да смерці.

І хоць у савецкія часы бальшавікі першапачаткова дэкларавалі двухгадовае праўленне, усё роўна не пазбеглі гэтага і вельмі хутка вярнуліся да той сістэмы, якая была да іх, у царскай Расіі.

А пастаянныя перавыбары ствараюць спакусы, фармуюць нейкую зменлівасць, уносяць разлад. І гэта тычыцца не толькі выбараў кіраўніка дзяржавы, але і ўсяго нашага жыцця…»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0