Затрымалі гродзенскага стаматолага Аляксандра Тураева
З ім з'явілася «пакаяннае» відэа, у якім Тураеў сказаў, што яго затрымалі за абразу службовых асоб і Лукашэнкі ў сацсетках, паведамляе «Новы час».
Дахаты да Тураева прыйшлі як мінімум восем сілавікоў.
На відэа ператрусу, якое з'явілася на праўладных каналах, паказаны пісталет, патроны і часопісы з аголенымі жанчынамі.
Мужчына патлумачыў, што патроны ён некалі прывёз з Манголіі, яны ў яго захоўваюцца з 1990 года.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ