Па матэрыялах следства, 4 верасня 2020 года Юрый ішоў з сябрамі каля гасцініцы «Маладзёжная» ў Брэсце і падчас размовы тузануў дзяржаўны сцяг на будынку. Сцяг адразу зваліўся. Адміністрацыя гатэля высунула матэрыяльныя прэтэнзіі за зламанае дрэўка ў памеры 58 рублёў. 17 лістапада 2020 года Юрыю прысудзілі 1 год «хіміі». 

23 лістапада 2021 года адбыўся суд па замене пакарання на больш строгае. У выніку Юрыю прысудзілі 1 месяц і 16 дзён калоніі агульнага рэжыму. З «хіміі» яго перавялі ў гродзенскую турму №1. 

6 студзеня ў палітвязня скончыўся тэрмін пакарання і ён выйшаў на волю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0