Зміцер Усхопаў

Зміцер Усхопаў

«Супрацоўнікі міліцыі сумесна са следчымі ўстанавілі дачыненне знаёмых памерлага да незаконнага абароту наркотыкаў», — гаворыцца ў заяве МУС, апублікаванай 4 студзеня ў афіцыйным канале.

Паведамляецца, што ў гаражы і дома ў двух сяброў Усхопава 27 і 28 гадоў знайшлі прыкладна кілаграм марыхуаны. Наркотык нібыта быў у пакетах і іншых ёмістасцях.

Маладыя людзі затрыманыя, іх імёны не называюцца.

Праваабаронцам 4 студзеня стала вядома пра як мінімум чацвярых затрыманых у Рэчыцы блізкіх сяброў Зміцера Усхопава. Гэта Аляксей і Ганна Давыдковы, Аляксандр Снапкоў ды Ілля Бракарэнка.

Іх чакалі ў гэты дзень на пахаванні, у тым ліку для дапамогі. Але раніцай яны не выйшлі на сувязь. 

Як даведалася «Наша Ніва», затрымалі сяброў Усхопава учора ўвечары, 3 студзеня. Маладыя людзі стаялі ля пад’езда, дзе жыў Зміцер Усхопаў. Аляксандра і Іллю там і ўзялі. Аляксей сышоў раней сустракаць жонку Ганну, дзе менавіта іх затрымалі — невядома. У пары двое маленькіх дзяцей. 

Чытайце таксама: Следчы камітэт агучыў дэталі экспертызы па справе Усхопава. Але яны не тлумачаць прычыны смерці

«Наколькі можна сказаць па колеры — пашкоджанні свежыя». Што кажуць судмедэксперты пра смерць мужчыны з Рэчыцы

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

У Рэчыцы ў навагоднюю ноч памёр затрыманы міліцыянтамі мужчына. Сваякі: Яго да смерці збілі ў РАУСе

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0