Адам Мальдзіс — патрыярх беларускай гуманітарыстыкі. Ëн быў выдатным знаўцам літаратуры ХІХ стагоддзя і жывым мостам між Беларуссю і беларусазнаўцамі ўсяго свету.

Мальдзіс быў блізкім сябрам Уладзіміра Караткевіча і пакінуў пра яго цёплыя ўспаміны. Кніга «Жыцце і ўзнясенне Уладзіміра Караткевіча» (1990) зусім не састарэла.

Іншы яго інтэлектуальны бестсэлер — «Беларусь у люстэрку мемуарнай літаратуры XVIII стагоддзя: нарысы быту і звычаяў».

Мальдзіс нарадзіўся на Астравеччыне і ўсім сэрцам любіў гэты край. 

Нашаніўцы памятаюць, як ужо 84-гадовым ён прыйшоў у Рэдакцыю, каб асабіста прынесці ліст пратэсту супраць зразання дубоў у Астраўцы.

Адам Мальдзіс: «Я адмоўлюся ад звання ганаровага грамадзяніна Астраўца, калі дубы зрэжуць!»

Жонка спадара Мальдзіса і ягоны сын Алег памерлі раней за яго.

Беларускую справу бацькі працягвае яго сын Яраслаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0