Нагадаем, паводле беларускіх сілавікоў, «смерць не носіць траўматычнага характару — на целе памерлага не выяўленыя пашкоджанні ўнутраных органаў, пераломаў костак».

«Якасць здымкаў дрэнная. Але, калі шчыра, нічога крытычнага на гэтых здымках я не бачу. У вобласці левай надброўнай дугі падобна на ранку. І нават цяжка сказаць, утварылася яна прыжыццёва, ці ўжо пасля наступлення смерці. Гэта значыць, дно ранкі, размешчанае ніжэй за ўзровень скуры, кажа аб даўнасці яе прычынення менш адных сутак да моманту наступлення смерці. Пра яе прыжыццёвасць можна выказацца толькі па наяўнасці кровазліццяў. Макраскапічных прыкмет кровазліццяў ў яе вобласці няма. Ці бралі эксперты ранку для гісталагічных даследаванняў на вызначэнне прыжыццёвасці і даўніны прычынення, — невядома. Хутчэй за ўсё, што не: над вухам ўжо бачныя сляды шва пасля анатаміравання. Такім чынам, фота зроблена ўжо пасля правядзення секцыйнага даследавання.

На спіне выразна бачныя трупныя плямы. Відавочных сінякоў не бачу. Што за карычняватыя афарбоўванні ў паяснічна-крыжавой вобласці, — не магу вызначыць. Або пергаментныя падсыханні (пасмяротна), або запэцкана калавымі масамі, альбо нешта іншае, што не прыходзіць у галаву.

У цэлым, на фота не відаць нічога, да чаго можна аб'ектыўна прычапіцца», — кажа адзін з экспертаў.

«Адзінае, па ранцы ў вобласці надброўнай дугі, каб не рабіць касметычных дэфектаў, тэарэтычна для гісталогіі маглі ўзяць з унутранай паверхні, калі скурна-цягліцавы шматок галавы адпластавалі да таго ўзроўню.

Гэта значыць, толькі па здагадках.

Мяне некалькі бянтэжыць моцная выяўленасць трупных плям у вобласці шыі. Гэта можа быць адной з мноства ўскосных прыкмет механічнай асфіксіі, але толькі адной, і ўскоснай. Твар светлы, паколькі, хутчэй за ўсё, сасуды пралілі вадкасцю для бальзамавання. Які колер быў у твара да анатамавання, цяжка выказаць здагадку. Занадта мала інфармацыі на гэтых фотаздымках для фармулявання нейкіх высноў.

Што тычыцца чэрапна-мазгавой траўмы, то тут наогул складана пра нешта казаць. Субдуральныя гематомы часта бываюць наогул без нейкіх знешніх прыкмет траўмы. Толькі па ўнутранай паверхні скурна-цягліцавага шматка галавы часцяком даводзілася рабіць высновы па наяўнасці і колькасці траўматычных уздзеянняў.

Агулам, на гэты момант можа быць шмат здагадак, але чагосьці выразнага няма», — робіць выснову спецыяліст.

Вось каментарый другога спецыяліста:

«Першае фота — ранка ў вобласці левага брыва.

Другое і трэцяе: на спіне трупныя плямы, не сінякі, пра гэта кажа іх разлітая форма і адсутнасць на частках цела, што выступаюць, можа там яшчэ ёсць што на спіне на фоне трупных плям, але па гэтым здымку дакладна сказаць нельга.

Чацвёртае: сінякі на тыльнай паверхні левай кісці, у вобласці левага прамянёвазапясцевага сустава і на левым перадплеччы.

Пятае: сіняк (або драпіна?) на пярэдняй паверхні вобласці левага каленнага сустава.

Наколькі можна сказаць па колеры, які перадаюць фота — пашкоджанні свежыя. Таксама на чацвёртым фота бачны забіты секцыйны разрэз, след ад анатаміравання», — кажа судмедэксперт.

Чытайце таксама:

З'явілася відэа, як Усхопаў сам заходзіць у РАУС. Праз дзве гадзіны ён будзе мёртвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?