Фота: Pasienis.lt.

Фота: Pasienis.lt.

30 снежня літоўскія памежнікі затрымалі яшчэ дзве партыі беларускіх цыгарэт. Абедзве былі адпраўленыя з Беларусі на самаробных плытах, замаскаваных пад крыгі.

Уначы ў чацвер памежнікі ў Друскеніках заўважылі падазроны аб'ект, які плыве ў Нёмане. Калі яго вылавілі, аказалася, што гэта самаробны плыт з цыгарэт з прымацаваным да яго GPS-трэкерам. Канструкцыя была пакрыта снегам і лёдам, каб надаць ёй падабенства з крыгай. Другі такі ж плыт вылавілі з ракі крыху пазней. Усяго было канфіскавана 4 тысячы беларускіх цыгарэт Minsk Capital коштам больш за 14 тысяч еўра, паведамляе літоўская памежная служба.

Дзевяць такіх жа плытоў літоўцы перахапілі на калядных выходных. Мусіць, беларускія кантрабасісты спадзяваліся, што летувісы на святы будуць гуляць. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0