Ізраільская прэса паведамляе падрабязнасці вызвалення адвакаткі Маі Райтэн-Столь: пасля званка прэзідэнта Герцага Лукашэнку ў Мінску аператыўна адбыўся суд над адвакаткай, якая абвінавачвалася ў кантрабандзе наркотыкаў (медыцынская марыхуана) і была прысуджаная да штрафу ў памеры 2 500 даляраў ЗША.

Беларусы пры такім жа абвінавачванні звычайна атрымліваюць доўгія гады турэмнага зняволення, а само следства доўжыцца месяцамі.

Сваю лепту ў вызваленне Райтэн-Столь унеслі кіраўнік МЗС Ізраіля Яір Лапід і міністр фінансаў Авігдор Ліберман, у якога даўнія сувязі ў кіраўніцтве Беларусі.

Мая Райтэн-Столь. Фота: kan.org.il

Мая Райтэн-Столь. Фота: kan.org.il

Як сцвярджае гісторык Аляксандр Фрыдман, які паведаміў пра гэта ў сваім тэлеграм-канале: 

«Гісторыя Райтэн — такое пасланне Лукашэнкі краінам Захаду: у Мінску гатовыя да прамых пераагавораў пра лёс зняволеных, а званок самому Лукашэнку дазволіць аператыўна вырашыць праблемы.

Пры гэтым, аднак, варта падкрэсліць адну важную асаблівасць: справа Райтэн-Столь не насіла палітычны характар».

Мая Райтэн-Столь каля будынка суда пасля вызвалення. Фота ізраільскай газеты Ynet

Мая Райтэн-Столь каля будынка суда пасля вызвалення. Фота ізраільскай газеты Ynet

Ізраільскую адвакатку на пачатку лістапада затрымалі ў мінскім аэрапорце з 2,5 грама марыхуаны, якія яна, згодна з рэцэптам тамтэйшага доктара, выкарыстоўвала як лек. У Беларусі ж гэта — крымінальнае злачынства.

Чаму прэзідэнт Ізраіля Герцаг званіў Лукашэнку?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0