Алег Груздзіловіч.

Алег Груздзіловіч.

Сёння адбыўся першы допыт Груздзіловіча ў СІЗА нумар 1 Мінска на вуліцы Валадарскага. Cледчыя прад’явілі яму абвінавачванне па артыкуле 342 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх.

Журналісту «Радыё Свабода» ставяць у віну, што ён нібыта прымаў удзел у несанкцыянаванай акцыі, калі як журналіст ужо быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС Беларусі.

Груздзіловіч заявіў, што віны за сабой не прызнае, бо ўдзелу ў акцыі не прымаў, а быў на ёй журналістам, ведучы адтуль рэпартаж. І хоць акрэдытацыі ад «Свабоды» ўжо не меў, на той момант быў пазаштатным супрацоўнікам газеты «Народная воля».

Жонка Алега Груздзіловіча Марʼяна сёння змагла перадаць яму перадачу, перш за ўсё цёплыя рэчы, а таксама ежу. Усё прынялі, апрача мёду і альбома для малявання.

Са слоў адвакаткі, выглядае Груздзіловіч нармальна, папрасіў толькі цёплыя рэчы, бо на Валадарцы цяпер холадна.

Журналіста Алега Груздзіловіча перавялі ў СІЗА на Валадарскага

Затрымалі журналіста Радыё Свабода Алега Груздзіловіча

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0