depositphotos.com

depositphotos.com

Каля пяці тысяч журавоў штогод пралятаюць Ізраіль на шляху ў Афрыку, а нейкая колькасць застаецца там на ўсю зіму. Сёлета ў Ізраілі зімуюць каля 30 тысяч гэтых птушак.

Ізраільскія СМІ апублікавалі фатаграфіі рабочых у белых ахоўных касцюмах, якія збіраюць трупы журавоў. Ярон Міхаэлі, прадстаўнік запаведніка Хула-Лэйк, дзе ў асноўным знаходзіцца папуляцыя журавоў, сказаў, што работнікі імкнуцца збіраць трупы як мага хутчэй, баючыся, што яны могуць заразіць іншых птушак. 

Лічыцца, што эпідэмія сярод журавоў пачалася ад кантакту з меншымі птушкамі, якія, у сваю чаргу, падхапілі хваробу на птушкафермах. Прэс-сакратар Міністэрства сельскай гаспадаркі Дафна Юрыста паведаміла, што паўмільёна курэй у гэтым раёне забіваюць, каб прадухіліць распаўсюджванне хваробы.

Міністр аховы навакольнага асяроддзя Ізраіля Тамар Зандберг назвала цяперашнюю сітуацыю самай сур'ёзнай шкодай для дзікай прыроды ў гісторыі краіны. Яе памер будзе ўдакладняцца.

Сярод іншых у Ізраілі могуць зімаваць і журавы з Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0