45% бюджэту Беларусь накіруе на сацыяльную сферу. Улады выдзелілі 11 млн рублёў на правядзенне першай спробы ЭКА, якую беларускім парам будуць рабіць бясплатна.

Паводле слоў дэпутата, у сярэдняй школе на аднаго навучэнца накіроўваецца 2,5-3,5 тысячы рублёў штогод, а ў ліцэях — да 10 тысяч.

З бюджэту субсідуюцца выдаткі на транспарт, напрыклад, у Мінску грамадзяне плацяць за праезд каля 50% ад яго кошту.

На медыкаменты бюджэт траціць каля 200 рублёў на год на аднаго чалавека, на лячэнне пацыента ад COVID-19 у палаце стацыянара — 185 рублёў на суткі, у рэанімацыі — ад 1,5 да 2 тысяч рублёў.

Улады плануюць 240 млн рублёў накіраваць на закупку 4 млн доз вакцыны ад каранавіруснай інфекцыі.

На зарплату бюджэтнікам ідзе каля 35% бюджэту. У наступным годзе плануюць павялічыць базавую стаўку, дапамогу на аздараўленне з 0,5 да 1 акладу. На зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы накіруюць каля 18 млрд рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0