«Расія ніколі першай ні на каго не нападала», — сказаў Пяскоў у адказ на пытанне, ці пралічвае Расія крокі іншых дзяржаў.

Акрамя таго, ён назваў «пустым і беспадстаўным» нагнятаннем напружанасці паведамленні аб тым, што Расія плануе ўварванне ва Украіну. Расія ні для каго не з'яўляецца пагрозай, падкрэсліў прадстаўнік Крамля. Аднак ён не выключыў імавернасці правакацый, каб апраўдаць падобныя заявы.

Нагадаем, на пачатку 2014 года, пасля Майдана ў Кіеве і адрачэння ад пасады прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча, Расія з дапамогай сваіх кадравых вайскоўцаў акупавала ўкраінскі паўвостраў Крым. Праз некалькі месяцаў, пры расійскай кадравай падтрымцы і пры ўдзеле расійскіх грамадзян, на Данбасе была развязаная проксі-вайна супраць Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0