AP

AP

Міністэрства абароны Расіі абвясціла пра завяршэнне ваенных вучэнняў на мяжы з Украінай. «Больш за 10 тысяч вайскоўцаў у складзе падраздзяленняў зробяць маршы ў пункты пастаяннай дыслакацыі з тэрыторыі агульнавайсковых палігонаў», — паведамляецца ў прэс-рэлізе Мінабароны РФ, апублікаваным у суботу, піша Deutsche Welle.

Як адзначаецца ў паведамленні, на працягу месяца манеўры праходзілі, у прыватнасці, у Астраханскай, Валгаградскай і Растоўскай абласцях, на Стаўраполлі і Кубані, у рэспубліках Паўночнага Каўказа і ў анексаваным Крыме.

Пры гэтым у гэтых памежных вайсковых частках будзе падтрымлівацца «высокая баявая гатоўнасць», для чаго «на перыяд навагодніх святаў будуць прызначаныя дзяжурныя падраздзяленні, сродкі ўзмацнення», — заявілі ў Мінабароны.

Нарошчванне расійскіх войскаў на мяжы з Украінай пачынаючы з кастрычніка стала выклікаць занепакоенасць ва Украіне і ў краінах Захаду. Лідары заходніх дзяржаваў асцерагаюцца, што Масква рыхтуецца да вайны. Падчас відэасаміту 7 снежня прэзідэнт ЗША Джо Байдэн прыгразіў расійскаму лідару Уладзіміру Пуціну «жорсткімі санкцыямі, у тым ліку эканамічнымі» ў выпадку ваеннай эскалацыі канфлікту з Украінай.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0