imago-images.de

imago-images.de

Былы канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц у наступным годзе пачне працаваць у прыватнай кампаніі ў ЗША, паведамляе газета Österreich са спасылкай на крыніцы з яго атачэння.

Паводле звестак выдання, Курц падпісаў кантракт з адной з фірмаў, якая займаецца сферай інвестыцый, незадоўга да Калядаў. Назва кампаніі не ўдакладняецца, але газета піша, што гадавы даход экс-канцлера складзе €500 тыс. Kronen Zeitung дадае, што Курц будзе менеджарам у адной з кампаній.

Курц стаў канцлерам Аўстрыі ў снежні 2017 года і стаў самым маладым кіраўніком урада ў Еўропе: на той момант яму быў 31 год. У кастрычніку 2021-га ён пакінуў пасаду на фоне абвінавачванняў у карупцыі. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0