Суд у Лос-Анджэлесе абавязаў былога футбаліста «Ліверпуля» Дэніэла Старыджа выплаціць $30 тыс. чалавеку, які знайшоў яго зніклага сабаку, піша Sky.

У ліпені 2019 года невядомыя праніклі ў дом 32-гадовага форварда ў Заходнім Галівудзе, скралі каштоўныя рэчы і яго сабаку — памеранскага шпіца па мянушцы Лючы. Старыдж пазней у сваім інстаграме выклаў пост, у якім паабяцаў ўзнагароду $20-30 тыс. таму, хто верне сабаку.

Неўзабаве сабаку знайшоў мясцовы музыка Фостэр Вашынгтон, але ўзнагароду Старыдж так і не выплаціў.

«Калі мы знайшлі сабаку, я падумаў, што маё жыццё стане лепшым», — сказаў Вашынгтон, дадаўшы, што змагаўся ў судзе больш за год за сваю ўзнагароду.

«Спадзяюся, ён заплаціць і не будзе спрабаваць абскардзіць прысуд. Я ў захапленні ад гэтага — не магу паверыць, што ўсё скончана», — заявіў Вашынгтон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0