Наведнікі курорту ў Савоі (Францыя) не толькі ў гарналыжных, але і медыцынскіх масках. Фота з сайта Leparisien.fr

Наведнікі курорту ў Савоі (Францыя) не толькі ў гарналыжных, але і медыцынскіх масках. Фота з сайта Leparisien.fr

Шэраг еўрапейскіх краін перад Калядамі зарэгістравалі рэкорды па колькасці заражэнняў каранавірусам за суткі, паведаміў Reuters.

У Вялікабрытаніі 24 снежня паведамілі пра 122,1 тыс.новых выпадкаў заражэння. За апошні тыдзень у краіне выявілі 707,3 тыс. інфікаваных, што на 230 тыс., ці амаль у паўтара раза больш, чым тыднем раней.

Паказчык пабіў максімум таксама ў Францыі і Італіі 94,1 тыс.і 50,5 тыс. выпадкаў за суткі адпаведна.

Рэкорды фіксуюцца на фоне распаўсюду новага штаму «амікрон». Да прыкладу, у Ірландыі, у якой таксама пабіты максімум (11,1 тыс.), з гэтым варыянтам звязаныя больш за тры чвэрці новых выпадкаў

Пры гэтым у Італіі лічаць, што пік хвалі COVID-19 яшчэ не дасягнуты.

«У студзені будзе вельмі моцны рост захворвання», - прыводзіць Corriere della Sera словы навуковага дарадцы міністра аховы здароўя Вальтэра Рыкардзі.

У Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) таксама прагназуюць, што ў наступныя тыдні амікрон-штам выцесніць іншыя варыянты каранавіруса, што выкліча «значны ўсплёск» колькасці новых пацыентаў. У Еўропе гэтую мутацыю выявілі ў 38 з 53 краін, якія курыруюцца Еўрапейскім падраздзяленнем СААЗ. Яна ўжо дамінуе ў Вялікабрытаніі, Даніі і Партугаліі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0