Бульвар 17 верасня знаходзіцца ў межах вуліц Леніна, Кірава, Ульянаўскай і стадыёна «Дынама».
Нагадаем, у гэты дзень у 1939 годзе Чырвоная армія ўвайшла на тэрыторыю Заходняй Беларусі. Цяперашнія беларускія ўлады падаюць гэты дзень у гісторыі як «уз'яднанне» Заходняй і Усходняй Беларусі.
Апроч гэтага бульвара, у Мінску афіцыйна з'явіліся кварталы Верхні горад, Ракаўскае прадмесце і Траецкая Гара. А ў раёне Масюкоўшчына — вуліца расійскага пісьменніка Сцяпана Злобіна.