Пра гэта ў пятніцу на брыфінгу заявіла афіцыйная прадстаўніца МЗС Расіі Марыя Захарава, піша ТАСС.

«Не трэба прыдумляць, што гэта нейкія асаблівыя або таемныя планы, гэта рэальная ацэнка сітуацыі на зямлі, разуменне стратэгіі і тактыкі краін і палітычных сістэм, з якімі нам даводзіцца цяпер мець справу, і непасрэдна асобных прадстаўнікоў, і выбудоўванне адпаведных мер, мэтаў і задач зыходзячы з гэтага», — сказала дыпламат, каментуючы заяву аб гатоўнасці Беларусі размясціць узбраенні РФ на тэрыторыі краіны.

«Вы павінны разумець, з-за чаго ўзнікла гэтая тэма — з-за працягу варожых дзеянняў краін NATO, на што расійскае кіраўніцтва заявіла, што калі ўсё гэта працягнецца, то на падобныя дзеянні, варожыя, недружалюбныя, агрэсіўныя, будзе адэкватны адказ, у тым ліку ваенна-тэхнічны», — падкрэсліла яна.

На мінулым тыдні Уладзімір Макей заявіў, што Мінск гатовы размясціць у сябе ядзерную зброю пры пагрозе з боку NATO. Аляксандр Лукашэнка да гэтага адзначаў, што Мінск прапанаваў Маскве прыняць такія меры, калі Паўночнаатлантычны альянс размесціць ядзерную зброю ў Польшчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0