Чакаецца слабая завіруха, на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер заходні, часам парывісты. Ноччу да -10°С, пры праясненнях -11..-14°С; днём -3..-9°С. Атмасферны ціск у першую палову ночы будзе слаба падаць, у другой палове ночы і днём інтэнсіўна расці.

У Мінску ўначы да мінус 10°С, удзень -5..-7°С.

У нядзелю прыйдуць паветраныя масы з Арктыкі. Паўсюль снег, слабая завіруха. Вецер часам моцны, парывісты. Ноччу -7..-14°С, днём -2..-8°С.

У ноч на панядзелак пры праясненнях -15..-18°С, днём -4..-9°С, месцамі да -12°С.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0