Абʼява пра гэта апублікаваная на сайце кампаніі ў чацвер, 23 снежня.
Фіён стаў незалежным дырэктарам. Ён увайшоў у Камітэт па аўдыце, кадрах і ўзнагароджаннях і Камітэт устойлівага развіцця.
Гэтым летам Франсуа Фіён таксама ўвайшоў у савет дырэктараў расійскай дзяржкампаніі «Замежнафта», якая займаецца будаўніцтвам нафтавых аб'ектаў за мяжой.
Фіён кіраваў урадам Францыі з 2007 па 2012 год пры прэзідэнце Нікаля Сарказі. Ён пакінуў палітыку пасля таго, як прайграў на прэзідэнцкіх выбарах Эмануэлю Макрону.
У Францыі працягваецца судовы працэс супраць Фіёна за фіктыўнае працаўладкаванне яго жонкі і дзяцей.
Пракуратура патрабуе для былога прэмʼер-міністра Францыі пяць гадоў турмы, чатыры з якіх адтэрмінаваныя, а таксама штраф у памеры 375 тысяч еўра па справе аб фіктыўным працаўладкаванні яго жонкі. Справа цяпер разглядаецца ў апеляцыйным парадку.