Адбываецца так таму, што вытворцы фундука сутыкнуліся з сур'ёзным ростам выдаткаў. Многія ўгнаенні, насенне і пестыцыды, што ўвозяцца з-за мяжы за валюту, у турэцкіх лірах сталі каштаваць нашмат даражэй. Таму значна павялічыцца і сабекошт прадукцыі, а калі на ўсім ашчаджаць — то зменшацца ўраджаі. Калі вырошчванне арэхаў стане нерэнтабельным, то фермеры будуць згортваць іх вытворчасць. 

І гэта можа, як сцвярджае The Wall Street Journal, прывесці да дэфіцыту фундуку ва ўсім свеце. Бо Турцыя — яго найбуйнейшы вытворца ў сусветным маштабе. На гэтую краіну прыпадае 70% усіх паставак, а ў вырошчванні лясных арэхаў занятыя каля чатырох мільёнаў жыхароў Турцыі.

Kraft2727 / depositphotos.com

Kraft2727 / depositphotos.com

Больш за траціну турэцкіх арэхаў закупляе італьянская карпарацыя Ferrero, якая вырабляе з іх выкарыстаннем шакаладную пасту Nutella, а таксама цукеркі і шакаладныя батончыкі. Вось спажыўцы такой прадукцыі і адчуюць турэцкія эканамічныя праблемы на ўласнай кішэні. Нават калі пра праблемы туркаў нічога не ведаюць і ведаць не хочуць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0