Reuters.com
Пра гэта паведаміла Reuters, спасылаючыся на неназванага чыноўніка ў адміністрацыі прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
У якасці такіх мер абмяркоўваюць забарону на пастаўку тэлефонаў, ключавых авіяцыйных і аўтамабільных кампанентаў, а таксама матэрыялаў «з многіх іншых галін», сказала крыніца агенцтва. Паводле яе слоў, гэтыя меры прапануюць у дадатак да тых, што абмяркоўваліся раней.
У снежні CNN і Bloomberg паведамілі, што пакет патэнцыйных санкцый ЗША ўключае ў сябе меры супраць атачэння Пуціна, расійскіх алігархаў, банкаў і энергетычных кампаній, а таксама адключэнне Расіі ад сістэмы міжбанкаўскіх пераводаў SWIFT і абмежаванне на канвертаванне рублёў у іншыя валюты.





