БелТА

БелТА

Як паведамляе прэс-служба Палаты прадстаўнікоў, папраўкі ў КК прадугледжваюць увядзенне крымінальнай адказнасці

«За арганізацыю дзейнасці альбо ўдзел у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду, у дачыненні да якіх набыло законную моц рашэнне ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа аб ліквідацыі або прыпыненні дзейнасці, а таксама за арганізацыю дзейнасці альбо ўдзел у дзейнасці палітычнай партыі, іншага грамадскага аб'яднання, рэлігійнай арганізацыі або фонду, якія не прайшлі ва ўстаноўленым парадку дзяржаўную рэгістрацыю, пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжанага артыкулам 423-1 КК».

Артыкул 423-1 КК прадугледжвае адказнасць за невыкананне рашэння аб прыпыненні дзейнасці арганізацый, прызнаных экстрэмісцкімі.

У КаАП уносяцца змены, якія тычацца правядзення масавых мерапрыемстваў.

Уводзіцца адказнасць за ўстаноўленую ў законе «Аб масавых мерапрыемствах» забарону на збор, атрыманне, выкарыстанне грашовых сродкаў, іншай маёмасці, выкананне работ, аказанне паслуг для мэт кампенсацыі выдаткаў, абумоўленых прыцягненнем асобы да адказнасці за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў.

Цяпер законапраект павінен паступіць у Савет Рэспублікі, а пасля яго падпіша Аляксандр Лукашэнка. Законы набываюць моц пасля афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0