Пра гэта паведамілі нямецкаму паслу Геза Андрэасу фон Гайру, якога спецыяльна для гэтага выклікалі ў расійскі МЗС. Падставай для такога рашэння названы аналагічны папярэдні крок МЗС Германіі.
А першасная прычына дыпламатычнага канфлікту — вынесены 15 снежня нямецкім судом пажыццёвы прысуд расіяніну Вадзіму Красікаву, прызнанаму вінаватым у забойстве ў Берліне ў 2019 годзе грамадзяніна Грузіі, этнічнага чачэнца Зелімхана Хангашвілі. Хангашвілі, якога Расія абвінавачвала ў тэрарызме, у 2016 годзе атрымаў у Германіі палітычны прытулак.
Забойства Хангашвілі нямецкія следчыя і судовыя органы ацэньваюць як заказное і лічаць, што за ім стаяць расійскія дзяржаўныя структуры. Пра гэта адкрыта казалася на судзе і знайшло адлюстраванне ў прысудзе. Перад гэтым нямецкі суд адмовіў у экстрадыцыі Красікава ў Расію.
Чытайце таксама: Забойца грамадзяніна Грузіі ў Германіі звязаны са спецслужбамі Расіі





