PAP
Нацыянальны музей у Варшаве набыў 14 малюнкаў Марка Шагала. Пра гэта паведаміў на прэс-канферэнцыі міністр культуры Польшчы Пётр Глінскі. Паводле яго, з ініцыятывай набыцця твораў мастацтва выступіў Нацыянальны музей, а ўрад знайшоў адпаведныя фінансавыя сродкі:
— Дзякую працаўнікам музея, што ўгледзелі такую магчымасць. Таксама дзякую прэм'еру і міністру фінансаў за хуткае рашэнне. Набытак незвычайны! Шагал адзіны і непаўторны, нам удалося купіць 14 графік. Спадзяюся, што ўжо хутка, у будучым годзе мы арганізуем экспазіцыю, на якой будуць прадстаўленыя ўсе гэты творы.
Міністр культуры абвясціў аб набыцці твораў мастацтва, але не ўдакладніў падрабязнасцяў. Адзін з іх будзе прадстаўлены ў наступным годзе на Вавелі.





