Раней Анатолю пагражалі крымінальнай справай, калі ён не перафарбуе сваю хату, паведамляюць праваабаронцы.
«Мяне выклікалі, калі я сядзеў, да следчага. Следчы паказаў мне стос папер, сказаў, што рыхтуецца супраць мяне крымінальная справа за злоснае хулігантсва, калі я не перафарбую сваю хату. Я сказаў, што ледзь толькі вы распачнеце крымінальную справу або адміністрацыйную, я ў той самы дзень і ў тую самую гадзіну пішу заяву на сухую галадоўку», — расказваў тады ён.
Год таму Анатоль Каханчык пафарбаваў бацькоўскую хату ў вёсцы Алёшча Полацкага раёна ў нацыянальныя колеры: намаляваў на сценах дзве белыя і чырвоную палосы, а ў акне павесіў Пагоню. Пасля гэтага яму некалькі разоў давалі суткі, а таксама звольнілі з працы.





