Пра гэта міністр замежных спраў заявіў па выніку нарады ў Лукашэнкі.
«Мы значна скарачаем дыпламатычную прысутнасць у еўрапейскіх краінах. Не маю на ўвазе, што мы скарачаем пасольствы, замежныя ўстановы. Мы скарачаем колькасць дыпламатычнага персаналу», — прыводзіць яго словы БелТА.
Паводле Макея, дыпламатычны персанал перакінуць на іншыя напрамкі, перш за ўсё ў краіны СНД. Міністр таксама дадаў, што Беларусь умацуе шэраг пасольстваў у краінах далёкай дугі: у Кітаі, Індыі.
МЗС разгледзіць адкрыццё новых пасольстваў у плацежаздольных краінах Афрыкі, дзе запатрабаваная беларуская прадукцыя.





