На магіле памерлага пасля разгону пратэстаў у Гомелі Аляксандра Віхора паставілі помнік ФОТА
Аляксандра Віхора пахавалі 16 жніўня 2020 года на могілках у Касцюкоўцы каля Гомеля. Яму было 25 гадоў. Нядаўна сваякі загінулага хлопца паставілі яму помнік, паведамляе «Радыё Свабода».
«Радыё Свабода»
Аляксандра затрымалі вечарам 9 жніўня 2020 года па дарозе дадому. 12 жніўня міліцыя паведаміла, што Аляксандр памёр у рэанімацыі. Нібыта прычынай смерці сталі хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы, якія абвастрыліся. Як сцвярджаюць родныя і сведкі, Аляксандру было кепска ад моманту затрымання, ён прасіў аб дапамозе, а ў адказ атрымліваў ад сілавікоў шматлікія ўдары.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ