Журналісты заўважылі, што некаторыя віды пенсій зменшыліся, напрыклад, выплаты па інваліднасці ў выніку катастрофы на ЧАЭС сталі на 7,44 рубля меншымі, чым на 1 верасня.

Праз некалькі гадзін артыкулам адказала агенцтва «Мінск-Навіны», заснавальнікам якога з'яўляецца Мінгарвыканкам.

У артыкуле не аспрэчваецца статыстыка (яна ж афіцыйная), але тлумачыцца, якім чынам знізіліся пенсіі. Калі памірае ці з’язджае пенсіянер з больш высокай пенсіяй, то і сярэдняя пенсія падае. Спецыялісты прыводзяць такі прыклад:

«На паверсе жывуць тры суседы-пенсіянеры. Адзін з іх атрымлівае, умоўна кажучы, 300 рублёў, іншы — 500 рублёў, трэці — 700 рублёў. Сярэдняя іх пенсія роўная 500 рублям. Але калі заўтра той, хто атрымлівае 700 рублёў, захоча пераехаць, напрыклад, да сына ў Расію, то сярэдняя пенсія для дваіх астатніх суседзяў складзе 400 рублёў. Выплаты засталіся на тым жа ўзроўні, ніхто не ўшчэмлены ў правах, а статыстыка змянілася».

Але самае цікавае не гэта. Пасля публікацыі тлумачэння статыстыка па пенсіях з сайта мінгарвыканкама зусім знікла.

Перад гэтым сайт перастаў публікаваць даныя па колькасці пенсіянераў у Мінску. За студзень-жнівень 2021 года іх у сталіцы стала на 8,5 тысячы менш. 

Думаеце, колькасць пенсіянераў у Беларусі расце? Яна жахліва падае

Сярэдняя пенсія ў Польшчы большая за сярэдні заробак у Беларусі. Мала таго, там яшчэ выплачваюць і 13-ю пенсію

АНТ: «Самыя бедныя пенсіянеры жывуць у краінах Балтыі». Але не параўнала памер іх пенсій з беларускімі

Летась упершыню з 1939 года скарацілася насельніцтва Мінска. Калі не лічыць вайны, канечне

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0