Як паведамляе афіцыйнае агенцтва навін WAM, гэтае правіла закранае федэральных чыноўнікаў. З панядзелка па чацвер яны будуць працаваць з 7:30 раніцы да 15:30, а ў пятніцу — з 7:30 да 12:00. Пропаведзі і малітвы ў пятніцу стануць праводзіць з 13:15 замест 11:00. А ў чыноўнікаў будзе магчымасць працаваць па пятніцах дыстанцыйна, піша meduza.io.

«Падоўжаныя выхадныя сталі часткай намаганняў урада ААЭ, накіраваных на забеспячэнне балансу паміж працай і асабістым жыццём і павышэнне сацыяльнага дабрабыту, а таксама на павышэнне прадукцыйнасці працы для павышэння эканамічнай канкурэнтаздольнасці ААЭ», — гаворыцца ў паведамленні WAM.

Улады ААЭ не далі ніякіх указанняў для прыватных кампаній, але кампаніям не патрэбны дазвол ўрада, каб устанавіць свой працоўны тыдзень.

***

У многіх арабскіх краінах працоўны тыдзень працягваецца з нядзелі па чацвер, а пятніца і субота на Блізкім Усходзе традыцыйна лічацца выхаднымі днямі (у шэрагу краін — толькі пятніца).

З 1971 па 1999 гады ў ААЭ дзейнічаў шасцідзенны працоўны тыдзень з выхадным у пятніцу. У 1999 годзе другім выхадным днём стаў чацвер. Так было да 2006 года, калі ўлады перамясцілі выхадныя на пятніцу і суботу. Усе дзяржаўныя і прыватныя школы, а таксама кампаніі перайшлі на гэты рэжым працы ў верасні 2006-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0