Арганізатары дзякуюць усім і кажуць, што гэта сапраўдны цуд — сабраць такія грошы за невялікі тэрмін.
Пажар у Будслаўскім касцёле — адной з галоўных святыняў Беларусі — здарыўся 11 мая. Ён знішчыў дах. Прыхаджане самастойна паспелі вынесці кнігі, абразы і іншыя каштоўныя рэчы, а пажарныя аператыўна патушылі агонь.
Пасля гэтага людзі сталі збіраць грошы на ліквідацыю наступстваў бяды.





