Ангела Меркель. Скрын з відэазвароту

Ангела Меркель. Скрын з відэазвароту

«Сёння я ў апошні раз звяртаюся да вас такім чынам. Першы адбыўся больш за 15 гадоў таму», — адзначыла Меркель, нагадаўшы, што ўсяго было запісана больш за 600 яе відэазваротаў. Першы быў размешчаны ў чэрвені 2006 года перад чэмпіянатам свету па футболе ў Германіі. Тады Меркель зычыла вялікага спартыўнага свята краіне і яе грамадзянам.

«Асабліва каштоўнае значэнне для мяне падкаст меў у часе пандэміі, якая доўжыцца ўжо амаль два гады. Мы на піку гэтай чацвёртай хвалі знаходзімся ў вельмі сур'ёзнай сітуацыі, у некаторых раёнах нашай краіны яе можна назваць нават драматычнай», — канстатавала в. а. канцлера. Яна нагадала пра перапоўненыя аддзяленні інтэнсіўнай тэрапіі, пра тых, хто памёр з-за наступстваў захворвання.

«У нас у выглядзе эфектыўнай і надзейнай вакцыны ёсць у руках ключ. Я настойліва прашу вас паставіцца сур'ёзна да падступнага віруса. Новы варыянт «амікрон», відавочна, яшчэ больш заразны, чым папярэднія штамы», — заявіла Меркель.

«Вакцынуйцеся! Без розніцы, ці будзе гэта першая прышчэпка, ці бустарная», — заклікала яна, адзначыўшы, што «любая прышчэпка дапамагае», як мінімум абараняе ад цяжкіх наступстваў. В. а. канцлера падзякавала тым грамадзянам, якія выконвалі правілы і абмежаванні, каб перамагчы каранавірус.

Меркель будзе выконваць абавязкі канцлера да 8 снежня. У гэты дзень Бундэстаг прагаласуе па кандыдатуры Олафа Шольца як яе пераемніка на пасадзе кіраўніка ўрада і тады ж прэзідэнт Франк-Вальтэр Штайнмаер прызначыць членаў новага кабміна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0