«У мяне адбыўся шэраг сустрэч з маімі калегамі, пра іх паведамлена афіцыйна і на сайце Міністэрства замежных спраў. Большая палова сустрэч прайшла за зачыненымі дзвярыма, і пра іх мы не паведамлялі, таму што калегі папрасілі, каб яны заставаліся, скажам, канфідэнцыяльнымі. Такая дэмакратыя ў іх разуменні, такая свабода выказвання меркавання ў іх разуменні, калі асцерагаюцца сустрэч праз тое, што будуць падвергнутыя астракізму ў сваіх сродках масавай інфармацыі і ў сваім грамадскім меркаванні», — сказаў міністр.

«Але, тым не менш, гэтыя сустрэчы адбыліся. Якраз гэтыя сустрэчы з'яўляюцца больш паказальнымі. Тое, што гучыць афіцыйна на падобнага роду публічных пасяджэннях, — гэта адно, а ў кулуарах, вядома ж, калегі выказваюць меркаванне аб тым, што трэба ўсім спыніцца і ўжо думаць над тым, як спыніць далейшае нагнятанне напружанасці і далейшае раскручванне спіралі, звязанай з эскалацыяй сітуацыі», — заявіў кіраўнік МЗС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0