У Нямеччыне завяршылася цырымонія з нагоды завяршэння знаходжання Ангелы Меркель на пасадзе канцлера.

У гонар завяршэння тэрміну Меркель ва ўнутраным двары Міністэрства абароны арганізавалі традыцыйны вайсковы цырыманіял.

На цырымонію запрасілі ўсіх асоб, якія займалі міністэрскія пасады ва ўрадах Меркель розных перыядаў — усяго больш за 200 чалавек.

Вайскоўцы прайшлі маршам з запаленымі паходнямі, паводле нямецкага звычаю.

У канцы цырымоніі аркестр сыграў тры музычныя кампазіцыі, якія выбрала сама Меркель: хрысціянскі гімн «Вялікі Божа, мы славім цябе», а таксама песню «Для мяне пральецца дождж з чырвоных руж» кіназоркі 1950-х гадоў Хільгеральд Кнеф і шлягер 1970-х «Ты забыў каляровую плёнку» панк-рокершы з ГДР Ніны Хаген.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?