На гэты момант ідзе пасадка на борт, паведамляе мінскі аэрапорт у сваім тэлеграм-канале.
Вылет па плане ў 13.45.
Раней пісалася, што гэты рэйс можа стаць апошнім эвакуацыйным у Ірак для мігрантаў.
Папарэднімі рэйсамі ў гэтую краіну вярнуліся 1876 чалавек. Беларускія ўлады ацэньвалі колькасць мігрантаў на тэрыторыі Беларусі да сямі тысяч чалавек.