Польшча спыніць палёты ў сем краін Паўднёвай Афрыкі: Батсвану, Эсваціні, ПАР, Мазамбік, Лесота, Намібію і Зімбабвэ. Людзі, якія прыбудуць з гэтых краін, незалежна ад маршруту, будуць адпраўляцца на 14-дзённы каранцін без магчымасці перапыніць яго датэрмінова.
Урад павялічыць да 14 дзён каранцін для людзей, якія заязджаюць у Польшчу з-за межаў Шэнгенскай зоны. Цяпер каранцін для гэтай катэгорыі падарожнікаў складае 10 дзён. Патрабаванні аб каранціне па-ранейшаму не будуць тычыцца прышчэпленых вакцынамі, прызнанымі ў ЕС.
Больш жорсткімі сталі абмежаванні ўнутры краіны. Узровень запаўняльнасці публічных аб'ектаў — крам, гатэляў, басейнаў, кінатэатраў, тэатраў, канцэртных залаў — зніжаецца з 75% да 50%.
Гэтыя правілы і абмежаванні будуць дзейнічаць да 17 снежня.





